Стаў вядомы пераможца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца-2018


7-я цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройца праходзіць дакладна ў гэты момант у Менску. Праз хвіліну мы звяжамся з маёй калегай Аляксандрай Дорскай, якая знаходзіцца ў цэнтры падзеі.

Сёняшні шорт-ліст намінантаў на прэмію выглядае наступным чынам:

Уладзімір Арлоў з кнігай «Танцы над горадам»

Анка Ўпала «На заснежаны востраў»

Вінцэсь Мудроў «Забойца анёла»

Адам Глобус «Сям’я»

Павел Севярынец «Беларусалім»

Альгерд Бахарэвіч з раманам «Сабакі Эўропы»

На сувязі з Менску журналістка «Белсату» Аляксандра Дорская:

«Толькі што ўручылі галоўную літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца. Пераможцам прэміі стаў Уладзімір Арлоў, зараз паспрабуем паразмаўляць з пераможцам!»

Размова з Уладзімірам Арловым адразу з месца падзей у нашым сюжэце.