Стаматолаг пазнала Лукашэнку па зубах


Выбары-выбары! Нават гарбуз пасля Гэлоўіну ператварыўся ў скрыню для галасавання! А ў студыю «Хай так TV» завітала самая эфектная кандыдатка ў дэпутаты, каб абмеркаваць палітыку, прафесію і жыццё, пакуль вядоўцы распавядаюць пра тое, што здзіўляла нас усіх апошнім часам.

У новым выданні «Хай так TV»:

  • Ніколі такога не было, і вось зноў: беларускіх навукоўцаў абавязалі здзівіць Нобэлеўскі камітэт.
  • «Урачыста, з чырвонай стужкай, адкрыем… люк!». Як у вачах беларусаў выглядае чарговы кандыдат у дэпутаты?
  • Зубны сервіз Аляксандра Саладухі, ухмылка Цімы Беларускіх, хітры зуб-партызан Сяргея Румаса – ці пазнае стаматолаг і кандыдатка ў дэпутаты Алана Гебрамарыям усіх знакамітасцяў па іх зубах?
  • Ці лёгка быць беларускамоўным? Стэндап-дэбют ад Марыі Грыц.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.