Сталін і Беларусь: таямніцы архіваў


Фота на застаўцы: пахаванне Сталіна, wikipedia.org

Ці ведалі вы, што падчас голаду, да якога савецкія правадыры давялі беларускае сялянства, здараліся выпадкі канібалізму? Рэпрэсіі 1920–30-ых гадоў – адна з найвялікшых трагедыяў беларускага народа за ўсю яго гісторыю.

Камуністычны рэжым здзяйсняў масавае і планамернае знішчэнне людзей, якое прымала жудасныя і разнастайныя формы. Галадамор украінскага і, у меншай ступені, беларускага сялянства. Расстрэлы сотняў тысяч людзей, якія так ці інакш не прымалі савецкую ўладу. Высылка ў Гулаг мільёнаў чалавек – беларусаў, палякаў, украінцаў, габрэяў ды іншых, каб выкарыстоўваць іх як дармовую працоўную сілу падчас правядзення індустрыялізацыі. Хвалі рэпрэсіяў, акрамя негатыўных палітычных і сацыяльных наступстваў, сталі прычынай вялікіх стратаў у развіцці творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу гэтых народаў.

Колькі людзей загінула ад рэпрэсіяў, развязаных Леніным з Дзяржынскім і працягнутых Сталіным? Чаму ніхто не пратэставаў супраць зверстваў савецкага рэжыму? Што хавалі знішчаныя архівы НКВД і КДБ? Пра гэта ў новым выданні белсатаўскага ток-шоу «Intermarium» дыскутуюць:

Ян Рачынскі, старшыня праўлення Міжнароднага таварыства «Мемарыял» (Масква, Расея);

Тымаці Снайдэр (Timothy Snyder), амерыканскі гісторык, прафесар Ельскага ўніверсітэту, сталы працаўнік Інстытуту навук пра чалавека (Вена). Выбітны знаўца праблем сучаснага нацыяналізму, падзеяў Усходняй Еўропы, даследчык таталітарызмаў. Аўтар кнігі «Крывавыя землі: Еўропа паміж Сталіным і Гітлерам»;

Віктар Гудзь, даследчык Галадамору ва Украіне 1932-1933 гадоў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Багдана Хмяльніцкага;

Уладзіслаў Ахроменка, пісьменнік, даследчык украінскіх архіваў КДБ, аўтар цыклу праграм пра сталінскія рэпрэсіі на Радыё «Рацыя».

Глядзіце іншыя выданні ток-шоу «Intermarium»: