Слуцкі збройны чын – першая вялікая бітва за незалежнасць Беларусі


Часам параза можа быць ня менш слаўная за перамогу. Сярод найважнейшых датаў у гісторыі нашае Бацькаўшчыны адно з цэнтральных месцаў нароўні з пераможнай бітвай пад Воршай займае і Слуцкі збройны чын. Антыбальшавіцкае паўстанне на Случчыне.

Госці – кандыдат гістарычных навук, даследніца гэтай падзеі Ніна Стужынская і дацэнт БДУ, кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі.