Яму 24 гады. Апошнія чатыры з іх ён пражыў у Беларусі, дзе вывучыўся на актора. Прычым спачатку Аммару зусім не спадабалася нашая краіна, але паступова прызвычаіўся.
Аммар запрасіў здымачную групу праграмы «Welcome ў Беларусь» паназіраць за аднымі з самых важных падзеяў свайго жыцця: дыпломным спектаклем ды вяселлем! Так-так, галоўная прычына, па якой Аммар усё ж такі змог прыняць Беларусь – прыгажуня Ганна.
Яшчэ за дзень да вяселля маладыя рыхтуюцца да свята: з Сірыі ўжо з’язджаецца радня жаніха, а гарнітур яшчэ не гатовы ды і першы танец жаніха і нявесты пакуль ніяк не атрымліваецца…
Наперадзе знаёмства з іншымі сірыйскімі прыгажунамі – сябрамі Аммара, якія гэтаксама ажаніліся з беларускамі, ды гарачыя арабскія танцы!
Спадабалася праграма? Сачыце за намі ў Facebook, ВКонтакте, на Instagram і ў Одноклассниках.