Што такое аблігацыі ды ці варта іх купляць?


Сёння пакласці валюту ў банк можна пад 2-5% гадавых у найлепшым выпадку. Яшчэ адзін варыянт захоўвання грошаў – аблігацыі.

Банкі па сваіх аблігацыях прапануюць сёння 5-5,5%, а прыватныя фірмы – 10,5-10,75%. Але большасць аблігацыяў нічым не забяспечаная. Гэта значыць, што ў выпадку банкруцтва кампаніі, грошай вы не пабачыце. Летась Міністэрства фінансаў абвясціла дэфолт у аблігацыях пяці кампаніяў.

Ці варта захоўваць грошы ў аблігацыях, у праграме «Асабісты капітал» разбіралася Алена Пакала.