Што страшнейшае: вірус ці паніка?


Паніка, якая ўзнікае з-за пандэміі каронавіруса, шмат для каго можа быць не менш небяспечнай за саму хваробу.

Няўжо трывога, якую выклікае пандэмія каронавіруса, можа нашкодзіць не менш за саму вірусную інфекцыю? Псіхіятр, псіхатэрапеўт, клінічны псіхолаг, стваральнік PSYCHO.by Ігар Юдзіцкі зазначае, што псіхічнае здароўе беларусаў цяпер асабліва востра патрабуе ўвагі.

«Мінулым досведам, на які хочацца абаперціся, застаюцца чамусьці цалкам цяпер забытыя выпадкі масавай панікі ў 2006 годзе з птушыным грыпам, і асабліва ў 2009 годзе з грыпам H1N1, гэтак званым свіным грыпам. Тады гэтая паніка была амаль катастрафічная, людзі вымяталі практычна ўсе лекі, у аптэках былі пустыя паліцы. І я як псіхатэрапеўт, псіхіятр дагэтуль перыядычна сутыкаюся на прыёме з пацыентамі, у якіх псіхічныя разлады ўпершыню развіліся менавіта тады. І людзі дагэтуль цярпяць на трывожныя, абсесіўна-кампульсіўныя ці навязлівыя разлады», – пракаментаваў сітуацыю Ігар Юдзіцкі.

Асабісты капітал
Каронавірус знішчае бізнес. Хто застанецца без працы і грошай?
2020.03.23 19:05
  • Як засцерагчыся ад віруса?
  • Як падтрымаць сябе і блізкіх падчас каранціну?
  • Як не давесці сябе да псіхічнай хваробы?

Пра гэтае ды іншае – у «Размове» Святланы Калінкінай з псіхіятрам, псіхатэрапеўтам, клінічным псіхолагам Ігарам Юдзіцкім (PSYCHO.by).

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.