Што перашкаджае Лукашэнку падняць сяло?


Беларускія землі – адныя з самых неўрадлівых у Еўропе. Ці гэта азначае, што Беларусі прадвызначана лёсам мець стратную, неканкурэнтаздольную сельскую гаспадарку? Як беларускія фермеры здабываюць выгаду з неўрадлівых зямель? Аналізаваў Станіслаў Івашкевіч у аўтарскай праграме «Давайце разбірацца».

Чаму марнатраўскія, на першы погляд, сельскагаспадарчыя праекты Аляксандра Лукашэнкі, насамрэч заснаваныя на слушным разуменні глабальных трэндаў і прыродных адметнасцяў Беларусі? Чаго бракуе для поспеху аграрных дзяржпраграмаў, і што адбываецца з калгасамі ва ўмовах зніжэння ўрадавых субсідыяў?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні ў праграме дадуць адмыслоўцы – эканаміст Сяргей Чалы, былы куратар сельскай гаспадаркі па Менскай вобласці Аляксандр Ярашук, старшыня камітэту па развіцці прадпрымальніцтва ў АПК Антон Касынкін і прафесар аналітычнай эканомікі ў БДУ Міхаіл Кавалёў.

Праграму аўтарскіх расследаванняў Станіслава Івашкевіча «Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.