Што было ў чарнавіку «Мужыцкай праўды», які не дайшоў да друку?

За некалькі месяцаў да пачатку антырасейскага паўстання 1863 года расейскія ўлады выявілі ў Беларусі новы нелегальны друкаваны орган пад назвай «Мужыцкая праўда». Трывогу імперскай адміністрацыі выклікаў не столькі антыцарскі і антырасейскі змест, як г.зв. «мужыцкая» мова газеты.

Небяспеку агітацыі па-беларуску сярод беларускіх сялянаў хутка ацанілі ў Пецярбургу. Ужо ў канцы лета 1862 года ў Горадню да губернатара прыйшоў загад – неадкладна выявіць і ліквідаваць.

Якім чынам у Расейскай імперыі, дзе беларусы не прызнаюцца народам, а іх мова забароненая, раптам раптам з’явілася газета па-беларуску? Ужо за адно гэта яе выдаўцам пагражала па меншай меры катарга ад расейскіх акупантаў.

«Мужыцкая праўда» выходзіла нерэгулярна і нядоўга – каля года. За гэты час надрукавалі ўсяго сем нумароў. І да сёння вядуцца спрэчкі: што гэта было – газета, пракламацыя, улётка? Хто аўтар ці іх было некалькі? Да чаго насамрэч заклікала выданне? Яе беларуская мова – прызнанне існавання народа ці тактычны ход хітрых палякаў, каб прывабіць сялянскі люд да паўстання?

Аказалася, што не ўсе архіўныя матэрыялы, датычныя «Мужыцкай праўды», выяўленыя і апрацаваныя. Яшчэ магчымыя адкрыцці, нават сенсацыйныя. Не вывучаны да канца чарнавік шостага нумара, знойдзены ў далёкім ужо 1989 годзе. І ў ім – зусім іншыя тэксты, чым тыя, што дайшлі да чытача ў апублікаваным варыянце.

Пра ўсё гэта ў чарговым выданні «Загадак беларускай гісторыі» доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (відэа ў пачатку артыкула).

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Вусная гісторыя супраць савецкай прапаганды. Праўда простых людзей

Ідэальнае месца для фестываляў сярэднявечнае культуры

Мультыкультурны Менск пачатку ХХ стагоддзя – калыска геніяў

Лёс Анатоля Сыса як адлюстраванне лёсу краіны

Гісторык, які абгрунтаваў права беларусаў на сваю дзяржаву

Яны спрабавалі стварыць новае ВКЛ на пачатку ХХ ст.

Пад знакам паравоза. Як нарадзіліся Баранавічы?

Сакрэт замку Іказнь на Браслаўшчыне