Шляхта ці забойцы – хто твае продкі? Складаем радавод


«Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе», – казаў Уладзімір Караткевіч. Колькі пакаленняў у сваім радаводзе па кудзелі ды па мячы ведаеце вы хоць бы па імёнах? Ці далей за прадзедаў і прабабуляў? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Радавод: варта і кошт памяці».

Госця ў студыі – Леся Пчолка, мастачка, каардынатарка праекту «Веха», які ператварае кавалкі асабістых фотаархіваў у альбомы з гісторыяй роду.

«Людзям, якія не ведаюць сваёй гісторыі, прасцей укараніць нейкія ідэалы. Такімі людзьмі прасцей кіраваць», – кажа госця студыі.

Яшчэ адное заахвочванне, каб вывучаць гісторыю сям’і, – дзеля ведання сваіх слабых генетычных бакоў. Так званых стрэс-галінак – з замерлымі цяжарнасцямі, вар’яцтвам, алкагалізмам, анкалогіяй, забойствамі.

  • А ці можна і наадварот – знайсці натхняльныя гены?
  • Навошта ведаць свой радавод?
  • Як слушна захоўваць і рэстаўраваць сямейны архіў і фотаздымкі?
  • Колькі каштуе стварыць унікальны радавы альбом?

Таксама ў выданні:

  • Як генетыка спрыяе пошукам ідэнтычнасці. Распавядае навуковец Васіль Панкратаў.
  • Як высакародны, шляхецкі статус адбіваецца на жыцці яго ўладальнікаў? У гасцях у Таварыстве беларускай шляхты.

А якая ваша радаводная спадчына? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.