Шэф-рэдактар «Экономическая газета»: не веру ў лібералізацыю


Разнявольванне бізнесу будзе вось-вось, працягваюць анансаваць ва ўладзе. Віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі заявіў, што 8 з 10 дакументаў у гэтай сферы ўжо падпісаныя.

Сярод іншага, дэкрэт аб лічбавізацыі эканомікі. Гэтыя словы прагучалі ў межах Кастрычніцкага эканамічнага форуму, якія ў гэтыя дні праходзіць у Менску. Мацюшэўскі падкрэсліў, што рэформы, якіх так патрабуе айчынная эканоміка, будуць, але ўводзіцца будуць павольна.

Паводле шэф-рэдактара выдання «Экономическая газета» Леаніда Фрыдкіна, у абяцанні віцэ-прэмʼера цяжка паверыць.

«Узгадайце дырэктыву № 4, у якой абяцалася поўнае і бяспрэчнае разнявольванне, зняцце барʼераў і лібералізацыю. Прайшло некалькі гадоў і цяпер даводзіцца пачынаць усё наноў», – распавядае госць праграмы «Гарачы каментар».

Больш у відэаматэрыяле!