Шатландцы ваявалі ў войску Радзівілаў


Рыцарскі фэст «Мсціслаў – 2018» – свята сярэднявечнай культуры пад такою назваю прайшло ў Мсціславе напярэдадні.

Фестываль стаў адзінаццатым з ліку, і сёлета ён запомніўся гледачам прыгожымі рыцарскімі баямі, яркаю і насычанаю коннаю праграмай, а таксама харызматычнымі выступамі шатландскай пяхоты! Неверагодна, але факт! Шатландцы таксама адзначыліся ў гісторыі Беларусі, яны ваявалі ў войску Радзівілаў!