Саюз з Расеяй – самагубства?




Адраджэння саюзнай дзяржавы не жадаюць нават тыя, хто выказваўся за інтэграцыю? Пра тое, чаму дзве краіны згубілі свой шанец на паспяховыя адносіны, глядзіце ў праграме «Размова» з Віталём Цыганковым і сябрам цэнтральнага камітэту партыі «Справядлівы свет» Сяргеем Вазняком.

Днямі старшыня камуністычнай партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін заявіў, што ён і ягоныя паплечнікі – адназначна за эканамічнае аб’яднанне з Расеяй. Маўляў, гэта даказала і рэзалюцыя, прынятая на з’ездзе партыі. У ёй «Справядлівы свет» выказваецца за выкананне дамоваў аб існаванні Саюзнай дзяржавы.

Вядоўца «Размовы» Віталь Цыганкоў высветліў, што насамрэч камуністычная партыя – далёкая ад аднадумства. Некаторыя сябры партыі адкрыта заяўляюць, што аб’яднанне з Расеяй – самагубства.

«Я казаў на з’ездзе, што трэба раздзяліць тэму эканамічнай і палітычнай інтэграцыі з Расеяй. Што тычацца эканамічных адносінаў з Расеяй, то, безумоўна, трэба быць вар’ятам, каб выступаць за яе згортванне, адмежавацца ад Расеі сцяной, жалезнаю заслонаю. Таму што гэта проста так ударыць па беларускай эканоміцы, што мала дакладна нікому не падасца. Гэтую тэму я прапаноўваў увогуле аддзяліць ад праблемы палітычнай інтэграцыі. Што тычацца эканамічнай інтэграцыі, то я выступаю катэгарычна супраць палітычнага збліжэння з той Расейская Федэрацыяй, у тым выглядзе, у якім яна сёння прадстаўленая. Адная справа, калі ў 1996 годзе падпісвалася дамова аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі. Тады Расея ў палітычным плане была больш прагрэсіўнай дзяржавай, чым Беларусь. У нас тады ішоў адкат у бок дыктатуры, аўтарытарызму. У Расеі – я пакідаю ў баку эканамічныя пытанні прыватызацыі, збяднення насельніцтва, – у палітычным плане тады пайшлі вельмі ліберальным, дэмакратычным шляхам», – патлумачыў сваю пазіцыю госць праграмы «Размова», сябра цэнтральнага камітэту партыі «Справядлівы свет» Сяргей Вазняк.

Глядзіце ў поўным выданні «Размовы» з Віталём Цыганковым і сябрам цэнтральнага камітэту партыі «Справядлівы свет» Сяргеем Вазняком:

  • Ці магла інтэграцыя быць карыснай для Беларусі?
  • Чаму камуністы лічаць, што беларусаў не хвалюе пытанне аб’яднання?
  • Куды беларусы могуць падзецца ад Расеі?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.