«Рэтра-зорка»: Анархія і рэвалюцыя. Спадчына «Sex pistols»


Скандал з панк-гуртом «Сексуальныя пісталеты» здарыўся 40 гадоў таму. Класікі анархіі абʼявілі каралеву Елізавету монстрам, іхная кружэлка была, нават, забароненая, але ездзіць з канцэртамі ім не перашкаджалі.

Ротэна і МакЛарэна памятаюць усе, а вось імя Глена Мэтлака, які склаў, між іншым, 10 з 12 скандальных спеваў, троху падзабылася. Нядаўна класік панк-музыкі нагадаў пра сябе досыць арыгінальным чынам.

Лідар гурта «Sex Pistols» Джон Лайдан, якога ўсе ведаюць як Джоні Роттэна цяпер выступае за Брэксіт і за Трампа, але арыгінальны басіст гурта выступае супраць. У старыя часы іхныя пагляды адрозніваліся гэтаксама.

«Для мяне музыка брытанскіх панкаў ды анархістаў 1970-х мала чым адрозніваецца ад опернай. Ну так, тады былі рэзкія гітары і цяжкія бубны. Цяпер жа каралеўскі філарманічны аркестр. І што? Выдатная інтэрпрэтацыя складзеных мной калісьці спеваў», – кажа Глен Мэтлак.

А вось што мяркуе на гэты конт вакаліст нацыянальнай оперы Стывен Гэд:

«Спачатку я не паверыў, што атрымаецца спалучыць оперу ды панк. Звычайна мы выконваем музыку мінулых стагоддзяў, ці тое, што складаюць як оперу. А тут нарадзілася ідэя запісаць панкаўскія гімны ў альбоме пад назвай «Арыі анархістаў».

Альбом з назвай «Арыі анархістаў» выйдзе ў свет напачатак чэрвеня.

Глядзіце таксама:

Сяргей Філімонаў, belsat.eu