Расея не адмовілася ад захопу Беларусі?

Улады суседняй дзяржавы не кінуць спробы паглынуць Беларусь. Несуцяшальныя прагнозы развіцця стасункаў Беларусі ды Расеі агучвае палітычны аналітык Арсень Сівіцкі ў эфіры «Размовы ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым.

Эпоха канфліктаў паміж Расеяй і Беларуссю не скончаная: пасля пандэміі канфліктаў стане толькі болей. У гэтым упэўнены дырэктар Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі.

«Як толькі сітуацыя з каронавірусам у Расеі будзе стабілізаваная, яна вернецца да ўльтыматуму, агучыць яго адкрыта. Гэта значыць, што той рубікон, пасля якога Расея вымушаная будзе прымаць канкрэтныя рашэнні, ужо вельмі блізкі. На жаль, хутчэй за ўсё Расея вымушаная будзе прыняць рашэнне аб умяшанні ў справы Беларусі, і звязана гэта з тым, што расейскаму кіраўніцтву трэба знайсці новую крыніцу легітымнасці», – выказаўся ў эфіры «Размовы ProContra» Арсень Сівіцкі.

  • Чаму Расея спынілася на канцэпцыі сілы?
  • Якім чынам анексія Беларусі легітымізуе расейскую ўладу?
  • З чаго пачнецца наступ?

Глядзіце ў «Размове ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам ды Віталём Цыганковым і дырэктарам Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў Арсенем Сівіцкім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: kremlin.ru, mil.ru

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў