Расейскі шпіён з Беларусі працаваў палітычным аглядальнікам на ўкраінскіх каналах


Украіна дэпартавала грамадзяніна Беларусі Паўла Карназыцкага, які здзяйсняў падрыўную дзейнасць у інтарэсах Расеі. Згодна з паведамленнем, аператыўнікі Службы бяспекі Украіны вызначылі, што Карназыцкі жыў ва Украіне нелегальна ды публічна распаўсюджваў дэзынфармацыю. Падчас выступаў на тэлевізійных каналах ён ставіў пад сумнеў выкрытыя міжнароднаю супольнасцю доказы прысутнасці войскаў Расейскай Федэрацыі на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. У 90-ыя, жывучы ў Беларусі, Карназыцкі быў агентам КДБ у апазіцыі, пра што сам прызнаўся пасля эміграцыі. Пра гэта размаўляем з журналістам, рэдактарам беларускай службы «Informnapalm» Дзянісам Івашыным:

«Карназыцкі на працягу некалькіх гадоў ад пачатку расейскае ваеннай агрэсіі супраць Украіны здзяйсняе зазначаную кіраўніком СБУ падрыўную дзейнасць супраць Украіны. Што характэрна, ён пазіцыянуе сябе як палітычны аглядальнік і ўвесь час з’яўляецца ў эфіры вядомых каналаў з прарасейскай скіраванасцю, як «NEWSONE» альбо «112», але таксама і стварыў свой уласны інфармацыйны рэсурс, праз які ён распаўсюджвае ўсе галоўныя ідэалагічныя штампы расейскай прапаганды. Вядома ж, што служба бяспекі Украіны гэта ўсё выкрыла. Толькі адзінае пытанне: чаму на пятым годзе вайны гэта адбываецца? […] Я думаю, такі раскручаны прапагандыст па-за працай не застанецца. Можа і на тэрыторыі Беларусі ён будзе працаваць, можа яго запросяць у РФ альбо на акупаваныя тэрыторыі Данбасу, альбо Крым…»

Мы спыталі жыхароў Віцебску, ці гатовыя яны бараніць краіну, калі раптам хто-небудзь нападзе, і калі так, то якім чынам?

belsat.eu