Раманчук: «Навоз з'яўляецца сімвалам гэтай сістэмы»


Камітэт дзяржкантролю выявіў на аб’ектах сельскай гаспадаркі ажно 1700 парушэнняў! Пры гэтым 1300 выпадкаў – гэта «занавожанасць» памяшканняў. Абмяркуем з эканамістам Яраславам Раманчуком.

«Навоз зʼяўляецца сімвалам гэтай сістэмы, якая стварылася ў нашай эканоміцы, нашым аграпрамысловым сектары. Калі параўнаць тое, што адбываецца ў калгасных памяшканнях, з тым, які парадак у фермераў – можна зрабіць выснову, якая форма ўласнасці лепшая. Але калі мы паглядзім на такі важны паказальнік як стратнасць прадпрыемстваў, то ў нашай краіне без дзяржаўнай падтрымкі стратнымі зʼяўляюцца 61 адсотак прадпрыемстваў…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Белсат паразмаўляў пра сітуацыю ў сельскай гаспадарцы з жыхаром вёскі Старое Сяло, што на Веткаўшчыне. Мужчына распавёў, што калі дзесьці штосьці і робіцца, то толькі да прыезду якога-небудзь высокага начальства. А як толькі тое начальства з’яжджае, то паказуху зноўку заступае безгаспадарлівасць і агульная разруха.

belsat.eu

Калаж з фота: REUTERS / Gleb Garanich / Forum