Пуціну застаўся год на анексію Беларусі

У Расеі ўсяго год, каб паставіць кропку ў анексіі Беларусі ці забыцца на гэтыя планы назаўжды. Зацішша ў інтэграцыі Беларусі ды Расеі хутка скончыцца?

Афіцыйнаму Менску не варта апасацца «ветлівых людзей», бо беларускі сцэнар можа прадугледжваць іншых «міратворцаў», мяркуе прафесар, палітолаг Валерый Салавей з Масквы.

На ягоную думку, ужо ў бліжэйшы час Расея можа паслаць на дапамогу Менску «ваенных вірусолагаў». Колер і назва не маюць значэння – важна толькі тое, што Крэмль не адмаўляецца ад планаў анексіі.

«Тут галоўнае пытанне – абмежаванне ў часе. Лукашэнка ці ведае гэта, ці здагадваецца. Гэта апошні год, калі Уладзімір Пуцін можа рэалізаваць сваю ідэю адносна Беларусі – і, дарэчы, Украіны таксама. Пасля 2020 года ён рэалізаваць гэтага плану, напэўна, не зможа. З-за вельмі сур’ёзных, непераадольных для Пуціна абмежаванняў», – заявіў у эфіры «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча палітолаг.

Што гэта за непераадольныя абмежаванні, ад якіх можа залежаць лёс краіны, вы даведаецеся з поўнай версіі «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча з прафесарам, палітолагам Валерыем Салаўём з Масквы.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko/TASS/Forum, Kremlin Pool/Forum, wikipedia.org

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў