Праз 5 гадоў у Беларусі будзе новы прэзідэнт

Калі Лукашэнку дазволіць здароўе, ён будзе прэзідэнтам яшчэ пяць гадоў, а потым перадасць уладу. У гэтым упэўненая палітолаг, былая дэпутатка Вольга Абрамава.

У «Размове» з Віталём Цыганковым яна тлумачыць, што мусіць рабіць Лукашэнка, каб не стаць апошнім прэзідэнтам Беларусі ў гісторыі. Перад парламенцкімі выбарамі разам з вядоўцам Віталём Цыганковым Вольга Абрамава робіць прагнозы на будучыню: Беларусь чакаюць грунтоўныя рэформы, змены Канстытуцыі, а Лукашэнка ўжо прыняў рашэнне адмовіцца ад прэзідэнцтва. У «Размове» вы пачуеце:

  • Ці вызначыўся Лукашэнка з пераемнікам?
  • Чаму сёння Беларусь выбірае паміж дрэнным і вельмі дрэнным варыянтамі развіцця падзеяў?
  • Якія крокі абароняць краіну ад неабходнасці яднацца з Расеяй?

Глядзіце эксклюзіўнае інтэрв’ю Віталя Цыганкова з палітолагам, былой дэпутаткай Вольгай Абрамавай у праграме «Размова».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў