Праўда і фэйкі пра каронавірус у Беларусі

Колькасць інфікаваных каронавірусам (Covid-19) імкліва расце, і чым усё скончыцца – не могуць прадказаць нават прафесіяналы.

Гэта не першая пандэмія ў гісторыі, але першы выпадак, калі ў цэлым свеце адбываюцца беспрэцэдэнтныя захады супрацьстаяння. Свет сыходзіць на каранцін і закрывае межы. Беларусь застаецца адной з апошніх краінаў Еўропы, якая хоць і прымае супрацьвірусныя меры, але не ўводзіць татальнага каранціну. Чаму? І што можа быць далей?

У спецыяльным выданні ток-шоу «Кожны з нас» на самыя важныя пытанні пра вірус у Беларусі адказвае загадчык дыягнастычнага аддзялення Менскай гарадской інфекцыйнай бальніцы. Людзі, якія непасрэдна сутыкнуліся з хваробай, распавядаюць, якія захады былі прынятыя імі, а якія – дзяржавай.

Як жывецца беларусам у краінах з наймацнейшымі ачагамі захворванняў? Чаго баяцца прадпрымальнікі, якія страты можа панесці эканоміка нашай краіны? Што праўда, а што фэйк? Пра гэта даведаецеся ў адмысловым выданні ток-шоу «Кожны з нас».

Каронавірус ужо ў Беларусі. Што рабіць?

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

«Я пабачыла тое, чаго ніколі не чакала ў медыцыне». Што адбываецца за дзвярыма больніцаў?

Не важна, чым скончацца выбары. Самае цікавае пачнецца пасля іх

«Прадай кватэру і на гэтыя грошы купі дзве». Ці варта рызыкаваць падчас крызісу?

Вялікая Айчынная вайна – прапагандысцкі міф ці нагода для гонару?

Рост коштаў, звальненні, галеча. Беларусь чакае вяртанне ў 1990-я

«Гэта біялагічная бомба». Дактары ды сваякі загінулых – пра каронавірус

Ні дыягназу, ні інваліднасці, ні пенсіі: чарнобыльцы распавялі, як іх ашукала дзяржава

Перамагчы смерць: беларусы распавялі пра цуды, што з імі сталіся