Праца мары: як хлопец з Кобрыну ўладкаваўся ў Лос-Анджэлесе

«Калі ты фрылансэр, праца – гэта свята. Няма працы ў Лос-Анджэлесе, я магу паехаць у іншае месца і там працаваць», – распавядае ў праграме «Беларускі свет» Сяргей Пюро.

Сяргей Пюро – фатограф. Ён эміграваў з Кобрына ў ЗША яшчэ падлеткам – разам з бацькамі. Закончыўшы ўніверсітэт і адпрацаваўшы шмат гадоў аператарам на тэлебачанні, беларус стаў фрылансэрам і сканцэнтраваўся на фэшн і будуар-стылі.

Сяргей супрацоўнічае з мадэлямі рознага ўзроўню ў Лос-Анджэлесе, але кажа, што самыя прыгожыя здымкі ўсё ж такі прывозіць са штогадовых паездак у родную Беларусь, бо ва ўнікальнай прыгажосці няма роўных беларускім дзяўчатам.

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

  • Беларуская эколаг Вольга Каскевіч жыве ў эстонскім Тарту і працуе над кампаніяй «Стоп Е40», мэта якой – спыніць будаўніцтва воднага шляху з Балтыйскага мора ў Чорнае, які можа незваротна зруйнаваць экасістэму басейну ракі Прыпяць.
  • На Падляшшы адзначалі 74-ую гадавіну пацыфікацыі беларускага насельніцтва атрадам польскага Нацыянальнага вайсковага задзіночання.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Аўтарка фільму пра беларускую хуткую даслала ў Менск пасылку з Берліну

Уцёк з Беларусі за 24 гадзіны, змяніў 3 прафесіі. Гісторыя эмігранта ў Барсэлоне

Беларус мае атрымліваць мінімум 1770 еўра!

Грэцкі дыджэй адкрыў 226-гадовую гісторыю свайго роду

Беларуска з Іспаніі: падчас эпідэміі працягваю працаваць

Саша-Беларус. Як наш зямляк бліснуў перад дэпутатам у Грэцыі

Беларуска вяжа дываны і прадае ў Стамбуле

Заробак лекара – $ 20 000