У ягоныя абавязкі ўваходзіць вартаваць жывёлу і карміць яе. Летась вясковец атрымліваў у сярэднім крыху больш за Br 300 за месяц. За некаторыя месяцы нават і менш. І гэта нягледзячы на тое, што, паводле табелю, ён працаваў па дзесяць гадзінаў на содні.
Спадар Уладзімір не згодны з аплатаю працы і з дапамогаю актывістаў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннае прамысловасці падаў у суд на свайго наймальніка. У судзе высветлілася, што прадпрыемства КСУП «Міжэвічы» недаплаціла Уладзіміру за 1 тыс. адпрацаваных гадзінаў!
Цяпер арганізацыя мусіць выплаціць вартаўніку больш за Br 2 тыс. за звыштэрміновую працу. Да таго ж суд забавязаў прадпрыемства перагледзець свае нарматывы і павысіць заробкі ўсім працаўнікам.