Праблемных крэдытаў пабольшала ў 2 разы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYzV1VlJlUk1QOHMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Буйнешыя дзяржаўныя фінансавыя ўстановы дэманструюць нізкую рэнтабельнасць. Пры гэтым доля праблемных крэдытаў надалей расце. Нацбанк дапускае іх рост нават да 16 % да канца году.

У большасці сістэмаўтваральных дзяржаўных банкаў за дзевяць месяцаў сёлета чыстыя прыбыткі абваліліся. У некаторых нават у тры разы. МВФ рэкамендуе Нацбанку распачаць тэрміновыя дадатковыя захады па падвышэнні фінансавай стабільнасці, а таксама правесці рэкапіталізацыю альбо рэструктурызацыю банкаў.

«Сітуацыю на мой погляд нельга назваць яшчэ крытычнай. Размова пакуль вядзецца пра зніжэнне прыбыткаў, а не пра страты. Яшчэ пакуль ёсць адкладзеныя рэзервы. Таму калі размова будзе весціся пра страты банкаўскай сістэмы, тады і будзе весціся размова пра крызіс», – мяркуе аналітык «Alpari» Вадзім Іосуб.

Паводле ацэнкі Нацбанку ўвесь банкаўскі сектар краіны пакуль у стане супрацьстаяць верагодным негатыўным падзеям. Галоўныя з іх – праблемныя актывы і адток дэпазітаў. У апошнія месяцы беларусы павялічылі колькасць укладаў у рублях. Па стане на пачатак восені яны склалі больш за 2,5 мільярды рублёў, праўда, у сярэдзіне мінулага году агульная сума дэпазітаў была 3,5 мільярды. Рост праблемных крэдытаў спыніць нашмат больш складана.

«На рызыкоўныя крэдыты банкі павінны ствараць рэзервы з прыбыткаў. Адпаведна, прыбыткі банкаў скарачаюцца. У першую чаргу гэта датычыцца буйнейшых дзяржаўных банкаў, а таксама банкі з замежнымі інвестыцыямі, якія прымаюць удзел у фінансаванні дзяржпраграмаў», – тлумачыць Вадзім Іосуб.

На сёння доля праблемных крэдытаў у банкаўскай сферы складае больш за 14 %. З пачатку году іх колькасць вырасла ў два разы. Пры гэтым Нацбанк дапускае, што сёлета праблемы праз невяртанне крэдытаў павялічацца. У сваю чаргу МВФ лічыць, што афіцыйна агучаны абʼём праблемных крэдытаў заніжаны.

Таксама ў выданні: Govtech-хакатон – гэта суткі бесперапыннай каманднай працы прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў дзяржорганаў і IT-прафесіяналаў над распрацоўваннем інавацыйных праектаў.