Пра што шкадаваў заснавальнік БНР, паміраючы на руках каханай?

У палітыцы ён мог рабіць цуды, ствараць немагчымае, захапіць сваім імпэтам, але ці Іван Луцкевіч у стане быў стварыць цуды ў асабістым жыцці? Новая серыя «Лабірынтаў» распавядае пра каханне аднаго з заснавальнікаў Беларускай народнай рэспублікі, археолага Іван Луцкевіча і дачкі віленскага купца Юліяны Мэнке (Вітан-Дубейкаўскай).

Іх адносіны, поўныя жарсці, рамантычнай пяшчоты і шэкспіраўскай вастрыні разгарэліся ў Вільні часоў Першай сусветнай вайны. Іван Луцкевіч, таленавіты менеджар і бізнесмен, заробленыя грошы пускае на беларускую справу.

Дзякуючы яму паўстаюць беларускія школы, газеты, нацыянальны тэатр, ствараецца Беларуская Народная Рэспубліка. Акрыленага мараю што вось-вось…і адродзіцца самастойная Беларусь, яго з няўмольнай жорсткасцю падточваюць сухоты.

Ужо смяротна хворага, яго адпраўляюць у санаторый Закапанэ. За тыдзень да смерці да каханага прыязджае Юліяна Мэнке.

«Які я быў дурны, Юленька, які дурны…», – з такімі словамі Луцкевіч памірае на яе руках.

Віленскі беларускі музей. Знішчаны, бо беларускі

Ці ён шкадаваў пра нешта асабістае, а можа, пра агульную справу, якую не здолеў давесці да канца? Глядзіце ў чарговай серыі «Лабірынтаў» (відэа вышэй).

Глядзіце іншыя серыі «Лабірынтаў»

 

Больш матэрыялаў

Што Язэп Драздовіч рабіў на Сатурне?

Шукайце жанчыну. Як НКВД ламаў пісьменніка Галавача

Кармэн у вышыванцы супраць опернай дзівы з Масквы. Хто каго перамог?

Пэн: паміж сякераю і Парыжам

Адам Станкевіч – чалавек, які перамог Мефістофеля

Тры прывіды Айзіка Кучара

Жахі Паўлінкі

Чараўнік Вацлаў Іваноўскі