Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека


Прымусіць уладу выконваць свае ж абавязкі, да такой высновы прыйшлі праваабаронцы з цэнтру «Вясна», прэзентаваўшыя сёння даклад «Месцы няволі ў Беларусі 2018-2019». Сярод аўтараў – чалец грамадска-назіральнай камісіі ўпраўлення юстыцыі па Магілёўскай вобласці Барыс Бухель, праваабаронца Аляксандр Буракоў і юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка.

Асноўныя высновы дакладу пракаментаваў Павел Сапелка:

«Намі былі прааналізаваныя шматлікія палажэнні заканадаўства Беларусі. Якія вызначаюць становішча і зняволеных у турмах, і малалетніх вязняў у спецшколах, і палажэнні адміністрацыйна арыштаваных. Мы прыйшлі да высновы аб тым, што часта ўмовы іх утрымання не адпавядаюць не нацыянальнаму заканадаўству, не прынятым на сябе абавязкі Беларусі перад міжнароднай супольнасцю. Тое заканадаўства, якое вызначае становішча зняволеных вельмі часта не дазваляе тым рэалізоўваць свае правы чалавека і асноўныя свабоды».

Фота: spring96.org

belsat.eu