Пасля прыезду «Белсату» цялятніцы паднялі заробак і аддалі незаплочаныя грошы


Рэпарцёры праграмы «Маю права» трапляюць усюды там, дзе адбываецца крыўда ды несправядлівасць у нашай краіне. Мы агучваем праблемы, каб паказаць іншым, што можна законна адстойваць свае правы.

Таццяна Карпенка 7 гадоў была ганароваю працаўніцаю прадпрыемства «Уваравічы Эліт», што ў Гомельскай вобласці.

«Была перадавая даярка, узнагароды ёсць, падарункі дарылі, – кажа спадарыня Таццяна. – А цяпер атрымліваецца, што я не ўмею працаваць. Стварылі такія ўмовы мне, што я мусіла звольніцца».

Сітуацыя змянілася ўвосень пасля скаргі Таццяны ў нашую праграму. Тады брыгадзірка фермы распавяла пра вялікі падзеж жывёлы на прадпрыемстве. Спадарыні Таццяне прапаноўвалі цягам дзесяці дзён пакрыць нястачу на 51 тысячу рублёў, не зважаючы на рэальныя прычыны праблемы.

Увосень Таццяна Карпенка паказвала нашай здымачнае групе ўмовы, у якіх гадуецца жывёла на малочна-таварнай ферме прадпрыемства «Уваравічы Эліт». Спадарыня Таццяна кажа, што пасля выхаду сюжэту на ферме «Радзеева» шмат чаго адбылося.

«Праверкі былі, прыязджалі камітэт гомельскі і пракурор. Глядзелі тут усё, зрабілі пералік пагалоўя і знялі з мяне ўсе абвінавачанні. Прыйшла папера, што я не вінаватая і крымінальная справа не будзе ўзбуджаная!», – кажа Таццяна.

Мaю прaвa
Жывёла дохне, няма кармоў, а нястачу вешаюць на работнікаў
2019.11.07 09:40

Пра яшчэ адну жыхарку Гомельскай вобласці, Святлану Міронаву, мы распавядалі пры канцы кастрычніка. Тады праз праблемы на працы жанчына трапіла ў шпіталь.

У папярэднім сюжэце мы распавядалі, што за год цялятніца ні разу не атрымала нават мінімальнага заробку – 330 рублёў. Да таго ж частку грошай, без ейнага дазволу, пералічвалі ў мясцовую краму.

Гэтым разам Святлану Міронаву мы заспелі на працы. Штопраўда, з тэрыторыі сельгаспрадпрыемства «Навасёлкі» нашую здымачную групу выставілі ды нават браму зачынілі. Нашая гераіня нам распавяла, што з таго часу адбыліся станоўчыя змены. Ёй выплацілі 1310 рублёў – гэта і заробак і даплаты. З крамаю таксама разабраліся – пасля нашага папярэдняга візіту ў краму перасталі пералічваць грошы з заробкаў працаўнікоў.

Мaю прaвa
130 рублёў за 29 працоўных дзён. Сяляне працуюць у нечалавечых умовах
2019.10.23 20:05

Што змянілася ў іншых герояў нашай праграмы? Глядзіце ў прэм’ерным выданні «Маю права».

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Гісторыі, як працоўныя абаранілі свае правы
  • Жыхары вёскі больш не адрэзаныя ад цывілізацыі
  • Людзі прымусілі чыноўнікаў прыслухацца да сваіх патрэбаў
  • Цудоўнае выратаванне поні Манюні

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.