Пасля брытанскай магістратуры не змагла знайсці працы ў Беларусі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWGRRT2ptQUNTWUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На рынку працы захоўваецца напружанасць. Нягледзячы на павелічэнне колькасці вакансіяў, да аднаўлення дакрызіснай сітуацыі яшчэ далёка.

Зарэгістраванае беспрацоўе скарачаецца. Афіцыйна колькасць людзей без працы, якія стаяць на ўліку па стане на пачатак восені на 7 % меней, чым была яшчэ ў траўні. Гэта дае падставы Мінпрацы казаць што сітуацыя на рынку працы паляпшаецца. Але на самой справе нават Белстат фіксуе, што колькасць занятых людзей ужо амаль 1,5 гады толькі зніжаецца.

«Колькасць людзей, якія былі звольненыя з працы, перавышае колькасць тых, якія былі прынятыя на працу на 135 тысячаў чалавек. І няма падставаў, няма сігналаў, абвестак рознага кшталту казаць пра тое, што сітуацыя паляпшаецца. Канечне, магчыма, што ў некаторых сегментах, калі праца тэрміновая, альбо ў парку высокіх тэхналогіяў попыт быццам бы трохі павялічваўся», – разважае эканаміст Яраслаў Раманчук.

Усё больш спецыялістаў выязджаюць на працу за мяжу. Там яны запатрабаваныя ў розных сферах, у той час як на Радзіме працу знайсці не могуць.

«Калі я вярнулася з Вялікай Брытаніі, дзе закончыла магістратуру міжнародных зносінаў, то ў мяне ўзніклі праблемы з працаўладкаваннем у Беларусі. Па-першае, гэта было абумоўлена маім прафесійным досведам, маім асабістым досведам. Бо гэта не прыдатнае тут, у нашай краіне. Але цяпер – вось апошнія восем гадоў я працую ў Канадзе», – распавядае Таццяна Шабан, дактарантка Універсітэту Вікторыі (Канада).

Заробкі ў Беларусі працягваюць падаць. Нягледзячы на нязначны намінальны рост, прыбыткі грамадзянаў надалей застаюцца прыкладна на 30-40 % меней, чым у дакрызісны перыяд. І гэтае скарачэнне характэрнае для ўсіх без выключэння сфераў.

«Тут як Лукашэнка кажа, што эканоміка ў наступным годзе будзе расці. І сапраўды, на паперах, у тэлебачанні, у кабінетах асобных чыноўнікаў гэта і расце. Але сітуацыя на рынку працы ў Беларусі застаецца проста трагічнай. Бо 150-200 долараў заробак у месяц – гэта нават не нагода для іроніі, гэта ўжо трагедыя», – дадае Яраслаў Раманчук.

Бадай адзінаю праяваю паляпшэння стала тое, што вытворчасць працы беларусаў павысілася. Але пакуль гэты рост нязначны – усяго толькі 1 %. Станоўчыя змены на рынку працы і рост заробкаў магчымыя толькі пасля таго, як пачне развівацца эканоміка. Паводле прагнозаў чакаць падʼёму варта толькі ў наступным годзе.

Іншыя тэмы выдання: Нацбанк абвяшчае вайну стратным прадпрыемствам.