Памылка можа ператварыць мундзір ваяра ў клоўнскі строй. «Лета ў Аб'ектыве»


Як правільна зрабіць этышкет для мундзіра шараговага ўлана арміі Напалеона? Якімі мусяць быць галуны гусара Расейскай імператарскай арміі? І колькі працы ды матэрыялу выдаткоўваецца на афіцэрскія пагоны? У гістарычнай рэканструкцыі дробязяў няма. Адзіная памылка майстра здольная ператварыць мундзір ваяра ў клоўнскі строй.

Сёння гістарычная рэканструкцыя перайшла з разраду хобі ў прафесійны занятак. Тыя, хто сур’ёзна займаюцца рэканструкцыяй, ведаюць, што дробязяў тут няма.

«Кожны мундзір – гэта амаль навуковая праца. Бо кожны гузік, папруга, – усё гэта мае гістарычную адпаведнасць», – распавядае Макс Ланц, трубач, 20-ты ўланскі полк ВКЛ.

«Стараешся рабіць працу найбольш дакладна, таму што гэта характарызуе цябе не толькі як майстра з прамымі рукамі, але і трошачку даследчыка», – дадае гістарычная рэканструктарка Наталля Ярмалінская.

У рэпартажы глядзіце, як майстарка з Менску Наталля Ярмалінская вырабляе ваярскія знакі адрознення часу напалеонаўскіх войнаў.

belsat.eu