Паміж жыццём беларусаў і эканомікай


Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – эпідэмія каронавірусу. Каментары з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пацвердзіла другую смерць ад Ковід-19. Паводле міністэрства, памерлая пацыентка мела таксама і хранічныя захворванні. 73-гадовая жанчына цягам двух тыдняў была на лячэнні ў віцебскай больніцы.

Пад медычным наглядам і на лячэнні ў Беларусі ў звязку з каронавірусам застаюцца 157 асобаў – гэта афіцыйныя звесткі. Аднак агульны лік усіх інфікаваных у краіне па-ранейшаму афіцыйна не называецца.

Агульная колькасць заражаных каронавірусам у свеце набліжаецца да мільёна, на сёння паводле афіцыйнай інфармацыі ў свеце пацверджана больш за 873 тысячы выпадкі Ковід-19. Найбольш іх зарэгістравана ў ЗША – амаль 190 тысячаў. У Італіі ды Іспаніі колькасць захварэлых на Ковід-19 перавышае сто тысячаў у кожнай краіне. Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп папярэдзіў, што бліжэйшыя два тыдні барацьбы з каронавірусам будуць цяжкія.

Гэта можа гучаць як першакрасавіцкі жарт, але гэта афіцыйная інфармацыя: урад Беларусі забараніў вывозіць за межы краіны грэчку, цыбулю і часнык. Адпаведная пастанова апублікаваная на сайце Савету Міністраў Беларусі.

Новая норма не распаўсюджваецца на вываз тавараў для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам паводле рашэння ўраду.

Каментар Аляксандра Класкоўскага глядзіце ў відэа.

Калаж з фота: Alexei Nikolsky / TASS / SERGEY PIVOVAROV / Reuters / Forum

belsat.eu