Палац Святаполк-Чацвярцінскіх з вышыні птушынага палёту


Палацава-паркавы комплекс у Жалудку Шчучынскага раёну быў пабудаваны ў стылі неа-барока на пачатку 20 стагоддзя і стаўся радавым гняздом сям’і Святаполк-Чацвярцінскіх. Камера «Беларусі з вышыні птушынага палёту» праляцела над Жалудком і яго закінутым палацам, над Вялікай Бераставіцы Гарадзенскай вобласці ды над гнёздамі буслоў, пабудаванымі на самай макушцы разбуранага касцёлу Візітацыі Найсвяцейшай Панны Марыі.

belsat.eu