Як выглядае ўнутры новы палац для Лукашэнкі?


Што агульнага ў палацаў Януковіча і Лукашэнкі? Якія з беларускіх прадпрыемстваў першымі могуць увайсці на Варшаўскую біржу? Прарасейскія баевікі атакуюць Аўдзееўку: чаму адныя ўцякаюць з гораду, а іншыя – застаюцца?

Беларусь – Польшча. Суворы прагматызм

Упершыню за апошнія 11 гадоў адбыўся візіт афіцыйнай дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў Беларусі ў польскую сталіцу. Дасюль заходнія краіны не прызнавалі легітымнасці беларускага парламенту. Чаму дэмакратыя і правы чалавека адышлі на другі план у стасунках паміж Варшаваю ды Менскам? Рэпартаж Руслана Шошына

«Спачатку мадэрнізаваць а потым уваходзіць на варшаўскую біржу»

Куды прывядзе польскі realpolitik? Інтэрв’ю з Міхалам Патоцкім з Dziennik Gazeta Prawna – адным з двух польскіх журналістаў, якія паразмаўлялі з дэпутатамі Палаты Прадстаўнікоў падчас іх візіту ў Варшаву. Пракаментаваць свой візіт «Белсату» беларускія чыноўнікі адмовіліcя.

Рэзідэнцыя Лукашэнкі ўнутры

Ці можа звычайны чалавек з вуліцы пабачыць на ўласныя вочы палацы, лецішчы ды рэзідэнцыі, якімі карыстаюцца кіраўнікі дзяржаваў? У адных краінах – свабодна, у іншых можна толькі пасля пэўных грунтоўных зменаў, а ў трэціх абсалютна немагчыма. Ды, як вядома, калі нельга, але вельмі хочацца, то можна.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/8IALlOLmAVw”]

Аўдзееўка – горад-закладнік

Адносна спакойны перыяд на Данбасе скончыўся. З нядзелі Аўдзееўка зрабілася эпіцэнтрам вайсковых дзеянняў. Як выглядае жыццё ў часе няспынных абстрэлаў за 10 кіламетраў ад Данецку? І чаму мясцовыя не ўцякаюць з гораду? Пад абстрэлам «Градаў» пабываў наш карэспандэнт Антось Цялежнікаў.

«У Аўдзееўкі няма будучыні»

«Мой сын не можа паехаць на канікулы да дзеда ў Аўдзееўку», – кажа Алена Студзіна, дачка аднаго з герояў рэпартажу Антося Цялежніка. Алена ўцякла ў Польшчу, дзе распачала вучобу. Яе бацька, Вячаслаў Карпенка, застаўся ў Аўдзееўцы.

«Такіх магутных абстрэлаў я не памятаю»

Карэспандэнт «Белсату» на Данбасе Антось Цялежнікаў далучаецца да размовы ў студыі праз Skype. Якія мэты ставяць перад сабой прарасейскія сілы? Як дзейнічаюць украінскія ўлады? Ці можна прагназаваць сітуацыю?

Украіна: вайна вярнулася

Б’юць сістэмы залпавага агню «Град», працуюць танкі. Украінскія ўлады разважаюць пра эвакуацыю гораду, а найбуйнейшы ў Еўропе коксахімічны завод, што забяспечвае энергіяй усю Аўдзееўку, пад пагрозаю знішчэння. У другую гадавіну падпісання Менскіх дамоўленасцяў, пасля адносна спакойнага перыяду, сепаратысты распачалі наступ.

Рэпартаж Усевалада Шлыкава.