Гісторык, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, ментар некалькіх пакаленняў беларусаў. Паніхіду за душу памерлага адслужылі ў грэка-каталіцкай царкве айцоў базыльянаў. Спачыў спадар Туронак на Варшаўскіх праваслаўных могілках.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
Неад’емная частка традыцыяў праваслаўных беларусаў з Падляшша – святкаванне Шчодрага, ці Багатага вечара, то бок прывітанне Новага года паводле юліянскага календара.