Прагнозы МВФ для Беларусі пагоршалі: расейскі падатковы манеўр ударыць па эканоміцы краіны


ВУП будзе расці, але не гэтак добра, як хацелася б, і нават не гэтак сціпла, як прагназавалася раней. МВФ цвердзіць, што рост ВУП Беларусі ў 2019 годзе складзе 1,8 %, а праз год – 2,2 %. Хаця яшчэ ў студзені, пасля кансультацыяў з уладамі Беларусі, МВФ даваў больш аптымістычныя прагнозы: 2,4% у 2019-м і 2,8 % у 2020-м. Што наконт інфляцыі, то ў бліжэйшыя два гады яна прагназуецца на ўзроўні 5 адсоткаў.

Асноўнай рызыкай для беларускай эканомікі эксперты Міжнароднага валютнага фонду называюць адсутнасць кампенсацыі стратаў ад расейскага падатковага манеўра. Лічбы тлумачыць эканаміст Яраслаў Раманчук.

А менчукі дзеляцца меркаваннем, чаму з эканамічнага гледзішча мы гэтак адсталі ад суседзяў – Польшчы і Балтыйскіх краінаў?

belsat.eu