Паэт Андрэй Хадановіч пра «Ноч расстраляных паэтаў»: Мы разам творым тэрыторыю адвагі і творчасці


Як сталася, што за адную ноч улады забілі адразу больш за сотню выбітных дзеячаў культуры ды навукі? Колькі б літаратурнае спадчыны мы атрымалі, калі б не чорная кастрычніцкая ноч 1937-га? Размаўляем з паэтам Андрэем Хадановічам.

«…Амаль кожны з гэтых творцаў быў спынены на ўзлёце. Як на ўзлёце былі спыненыя 20-ці 30-гадовыя паэты, празаікі, інтэлектуалы. Было вынішчана пакаленне і ўскосна наступнае пакаленне беларускіх інтэлектуалаў. А тыя, хто фізічна выжыў, былі зламаныя, дэмаралізаваныя, і гэта была зусім іншая літаратура, толькі што творцы насілі тыя самыя імёны, але баяліся ўзгадваць гэта і пісаць праўду…

І знішчэнне памяці. Нягледзячы на рэабілітацыю, якая пачала ў 50-х гадах адбывацца, усёй праўды мы доўгімі дзесяцігоддзямі не чулі. Мы маем абарваную гісторыю сваёй літаратуры…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu

Фота: Ірына Арахоўская /«Белсат»