Падпалкоўнік пра міліцыю: «Нармальны чалавек не застанецца ў такой быдлячай атмасферы»


Тое, што сёння адбываецца за зачыненымі дзвярыма розных падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных справаў, госць праграмы падпалкоўнік запасу Мікалай Казлоў называе жахам.

Дзейнасць беларускага МУС прыцягвае шмат увагі. На жаль, часцей можна пачуць негатыўныя каментары на адрас беларускіх праваахоўнікаў. Трагічная смерць 22-гадовага працаўніка ДАІ з Магілёва спарадзіла чарговую хвалю абмеркаванняў. Грамадзяне не вераць афіцыйнай версіі аб самагубстве маладога супрацоўніка МУС, а жорсткія затрыманні ромаў, якія нібыта мелі дачыненне да справы, толькі пагаршаюць сітуацыю. Што адбываецца ўнутры самага закрытага міністэрства краіны? «Размова ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам, Віталём Цыганковым і падпалкоўнікам запасу, лідарам партыі АГП Мікалаем Казловым.