O.Torvald у электрычнасці ў студыі #BML


Адзін з найлепшых рок-гуртоў Украіны вяртаецца ў студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live», каб зайграць электрычны сэт з новых і вядомых песень.

У размове з Міраю Шульц музыкі распавялі пра свае канцэртныя прыгоды, у тым ліку па Беларусі, і павіншавалі прыхільнікаў.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Ракамакафо» (музыка і словы Жэні Галіча)
  • «Diller kaifu» (музыка і словы Жэні Галіча)
  • «Donald Trump» (музыка Косці Пугі, словы Жэні Галіча)
  • «Шкідлива звычка» (музыка і словы Жэні Галіча)
  • «Вирвана» (музыка Дзяніса Мізюка, словы Жэні Галіча)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».