Няма чаго святкаваць. Споўнілася 100 гадоў з утварэння ССРБ

Улады Беларусі маюць сантыменты да ўсяго савецкага, але гэты юбілей прайшоў незаўважана. 1 студзеня 1919 года была заснаваная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Вядоўца праграмы «Размова дня» Святлана Калінкіна разам з гісторыкам Нінаю Стужынскаю разважаюць пра тое, што значыла тая дзяржава для беларусаў.

ССРБ нярэдка супрацьпастаўляюць БНР. Маўляў, чым гэтае дзяржаўнае ўтварэнне горшае. Гісторык Ніна Стужынская тлумачыць, чаму БССР узору 1919 года не цягне на нацыянальную дзяржаву і беларусам сапраўды асабліва няма чаго святкаваць.

«ССРБ была абвешчаная ў Смаленску, хоць Менск быў ужо вызвалены. І гэта сімвалічна. Ці быў легітымны орган, які абвесціў Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь? Гэта была партыйная канферэнцыя гэтак званага Аблвыканкамзаху. У першую чаргу гэта была ініцыятыва камуністаў расейскіх. Дэлегатаў ніхто не абіраў, хто прыехаў, той прыехаў. Таму трэба казаць, што гэтая канферэнцыя не мае легітымнасці», – выказалася Ніна Стужынская.

Гісторык зазначае: шмат хто з удзельнікаў стварэння ССРБ, дорага паплаціліся за сваю ініцыятыўнасць і імкненне да ідэалаў. Глядзіце праграму, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, са Святланаю Калінкінай і гісторыкам Нінаю Стужынскаю.

Больш матэрыялаў

Святлана Калінкіна: Савецкі Саюз ажыў, і мы яго пабачылі

Ці выйдуць прадпрымальнікі на Плошчу?

Улады будуць жорстка разганяць людзей на мітынгах?

Валер Карбалевіч: Уладам выгадна схаваць галоўных апанентаў Лукашэнкі

Эпідэмія COVID-19 зверне шыю Лукашэнку?

Чаму Бабарыка не крытыкуе Лукашэнку?

Ці можна засудзіць Лукашэнку за сітуацыю вакол COVID-19 у Беларусі?

«Не вар’яты і не самазабойцы». Лідар пратэстаў 1990-ых пра альтэрнатыўных кандыдатаў