У 1990-х акцыі апазіцыі падтрымлівалі супрацоўнікі КДБ

«У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га года ва ўнутранай турме НКВД былі расстраляныя 132 беларускія паэты, пісьменнікі, дзеячы культуры і навукі, прадстаўнікі тэхнічнай інтэлігенцыі», – нагадаў у сваім блогу паэт і палітык Уладзімір Някляеў і заклікаў забрацца заўтра а 18:30 каля будынку КГБ у Менску, каб ушаваць памяць забітых.Замест сцягоў ды харугваў Някляеў заклікаў браць з сабою выключна свечкі ды лампадкі, бо ані мітынгу, ані прамоваў не будзе – толькі хвіліна маўчання як даніна памяці. Звяртаецца ініцыятар акцыі і ўласна да працаўнікоў Камітэту дзяржбяспекі: калі яны сапраўды іншыя ды адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў-катаў, то хай выйдуць да суграмадзянаў не з дручкамі, але таксама са свечкамі – і стануць разам з усімі ў ланцуг памяці. З жахлівай мінуўшчыны, падкрэсліў Уладзімір Някляеў, выйсці можна толькі праз ачышчэнне праз пакаянне. У «Гарачым каментары» – паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

«На акцыях апазіцыі ў пачатку 1990-х гадоў, калі на іх выступалі Зянон Пазняк, Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Навумчык, разам з людзьмі, што прыходзілі да будынку КДБ, стаялі і супрацоўнікі гэтых самых органаў. Гэта ўжо было. І тады такая зацеплілася надзея, што пойдзе далей, што мы можам вырвацца, зрабіць першы крок з гэтага жахлівага мінулага ўсе разам. А не так, што адны будуць выходзіць, а другія іх будуць трымаць ды яшчэ біць па галаве дручкамі», – заявіў Уладзімір Някляеў у эфіры «Белсату».

Тэгі:

Больш матэрыялаў