Пра роднае Крэва, знічы кахання, беларускую мову Глебу Лабадзенку распавядзе паэт і экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 г. Уладзімір Някляеў.
Літаратар дапісвае свой новы раман у Швецыі. Аднак неўзабаве ён плануе вярнуцца cа стыпендыі ў скандынаўскай краіне, хаця яму прапанавалі застацца яшчэ на два гады.
«Вельмі важныя рэчы адбываюцца тут», – упэўнены Уладзімір Някляеў.
Што цягне літаратара на Радзіму? Як нарадзіўся ягоны тандэм са Змітром Вайцюшкевічам? А таксама як правільна казаць па-беларуску – агонь ці вагонь, орган ці ворган, урна ці вурна – глядзіце ў наступным выданні «Мова нанова» з Глебам Лабадзенкам і Алесяй Літвіноўскай.
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.