«Ну і карупцыя ў вас квітнее! Не баяцца нават будаваць няякасную АЭС!»


Карупцыйны скандал у БелЭнергаСеткаПраект. Дырэктар затрыманы. Хабар – 20 тысяч долараў, таксама затрыманы пасярэднік у справе. І цікавая падрабязнасць: гэта арганізацыя займалася пастаўкамі абсталявання для беларускай АЭС. З намі на сувязі – былы бізнэсмэн з Менску Сяргей Скрабец.

Ці можа гэтая сітуацыя быць звязаная з бяспекай АЭС?

«Канешне, можа. Пяць гадоў назад, калі толькі пачыналі будаваць АЭС, я быў у Расеі на адным металургічным заводзе. І мне дырэктар расказаў, што прыязджалі з міністэрства, якое будуе АЭС, і сказалі, што хочуць замовіць тысячы тон матэрыялу, які дадаецца пры будаўніцтве ў бетон. І мы гатовыя купіць не той, які патрэбны па госту для АЭС, але за такую ж цану, толькі больш нізкай якасці. Дырэктар тады здзівіўся: ну і карупцыя ў вас квітнее! Не баяцца нават будаваць няякасную АЭС! Мне стала страшна, і я не стаў з імі працаваць…» Працяг размовы – у сюжэце.

Фота: REUTERS / Yves Herman / FORUM