Новая эканамічная стратэгія дзяржавы напісаная «дзеля птушачкі»


Памятаеце, як у савецкім мультфільме паштар Печкін тлумачыў: «Гэта ж чаму я раней злы быў? Таму што ровара ў мяне не было!» Дык вось з малым і сярэднім бізнесам у Беларусі – падобная сітуацыя. Вы думаеце, чаму дагэтуль айчынны малы і сярэдні бізнес гібеў і марнеў, а не развіваўся? Ды таму што стратэгіі развіцця ў яго не было! Ну вось зараз Савет міністраў зацвердзіў гэтую стратэгію – ажно да 2030-га года. Ну, паводле дакументу, бізнес, нарэшце, расквітнее і запахне! Што добрага ў гэтай стратэгіі? А што не?

Яраслаў Раманчук, эканаміст:

«Што ў ім рэвалюцыйнага і новага? Прызнанне таго, чаго ў Беларусі няма. Няма эканамічнай свабоды, роўнасці правоў уласнасці, надта цяжкі падатковы цяжар, крыміналізаванае эканамічнае заканадаўства. У стратэгіі ўсё гэта ёсць. І каб была палітычная воля, думаю, пры рэалізацыі гэтых прынцыпаў можна было б спадзявацца бізнес-сітуацыі. На жаль, канстатацыя факту не прадугледжвае рэалізацыі канкрэтных мераў…»

Слова прадстаўнікам бізнесу. Анатоль Шумчанка, РГА «Перспектыва»:

«Мы не бачым сябе ў гэтай стратэгіі. З намі гэта не абмяркоўвалася, як заўсёды, думаю, Стратэгія напісаная дзеля птушачкі. Словы і чыны – дзве розныя рэчы…»

Працяг размоваў – у сюжэце.