«Ніколі зноў» ці «Можам паўтарыць»? Жыхары Магілёва распавялі, які лозунг ім бліжэйшы і чаму


9 траўня ў розных краінах мае розныя лозунгі. У Беларусі ды Расеі – «Памятаем, ганарымся», таксама ў нашых усходніх суседзяў папулярны покліч «Можам паўтарыць!» А ў краінах Захаду і ва Украіне стаў афіцыйным лозунг «Ніколі зноў». Жыхары Магілёва распавялі, які лозунг ім бліжэйшы і чаму.

«Ніколі зноў» кажуць сёння ўкраінцы. Памяць аб вайне ў нашых паўднёвых суседзяў засталася, аднак фармат колішняга Дня Перамогі змяніўся. Наколькі моцна? Пра гэта гаворым з гісторыкам і медыяэкспертам Антонам Лягушам, які з намі на відэасувязі з Вінніцы.

«Мне падаецца, што на сёння стаўленне да падзеяў Другой сусветнай вайны, да памяці аб Другой сусветнай вайне кардынальна адрозніваюцца ад таго, што адбываецца, напрыклад, у Расеі. Асабліва відавочна гэта сталася пасля Рэвалюцыі Годнасці, калі ў 2015 годзе былі прынятыя законы аб паміне ахвяраў нацызму 8 траўня і аб тым, каб адзначаць 9 траўня як Дзень памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны. І ў гэтым сэнсе з урачыстай, на мой погляд, некалькі пошлай, вясёлай імпрэзы 9 траўня становіцца важным святам, каб падумаць аб мінулым, аб жахах вайны…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu