Ніхто не ведае, што беларусы насамрэч думаюць пра аб’яднанне з Расеяй


Тыя, хто сёння прымае лёсавызначальныя рашэнні для ўсёй краіны, нічога не ведаюць пра патрэбы, думкі ды памкненні народу.

У гэтым упэўненая госця праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам кандыдат сацыялагічных навук Аксана Шэлест. Дзяржустановы даюць ліпавую статыстыку, прыватныя даследчыцкія цэнтры абыходзяць вострыя пытанні, у выніку – грамадская думка беларусаў фактычна невядомая нікому.

«Тыя людзі, якія прымаюць рашэнні на самым высокім узроўні, я проста ўпэўненая, не маюць якасных сапраўдных ведаў пра тое, што адбываецца з грамадскаю думкай у Беларусі, з устаноўкамі, з каштоўнасцямі. Бо сфера сацыялогіі фактычна зачышчаная, і мы не маем гэтых ведаў. У некаторых сітуацыях гэта проста небяспечна. Напрыклад, як сёння ў сітуацыі абвастрэння інфармацыйнай вайны з Расеяй. Ніхто не ведае, што беларусы сапраўды пра гэта думаюць. Гэта не толькі незалежная сацыялогія пра гэта не ведае, гэтага не ведаюць і ў органах кіраўніцтва і гэта небяспека», – выказалася госця праграмы.

Глядзіце ў «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам і кандыдатам сацыялагічных навук Аксанай Шэлест:

  • Як вывучаем, так і жывем: чаму без сацыялагічных даследаванняў не магчымае нармальнае жыццё дзяржавы?
  • Ці патрэбная санацыя Акадэміі навук?
  • Чаму дзяржаўная гуманітарная навука не мае будучыні?

Фота – Наталля Фядосенка/Reuters/Forum