Ніхто не абароніць Беларусь ад Расеі


Беларусь усё глыбей засмоктвае ў лейку «братэрскіх» адносінаў з Расеяй. Дзень яднання народаў Беларусі ды Расеі, які адзначаецца 2 красавіка, больш не ўспрымаецца як фармальнасць і недарэчнасць. Сёння гэта яшчэ адзін напамін пра тое, што захаванне нашай незалежнасці – выключна нашая праблема.

Госця праграмы «Размова Сцебуракі» аналітык інстытуту стратэгічных даследаванняў BISS Кацярына Шмаціна зазначае, што змагацца за Беларусь, пакуль у Крамлі ёсць такая фігура, як Уладзімір Пуцін, не захоча ніводная дзяржава.

«Калі беларускія лідары меркаванняў захочуць зрабіць істотныя змены ў вектары вонкавай палітыкі, заходнія партнёры гэта пачуюць, але з цяперашнімі поглядамі кіраўніцтва дзяржавы гэта малаверагодна. У прынцыпе, краіны Захаду, ЗША ды іншыя партнёры разглядаюць Беларусь у сферы ўплыву Расеі», – зазначыла спадарыня Шмаціна.

Чаму небяспечна мяняць беларускія эліты цяпер? Пры чым тут ядравая зброя Расеі? Падрабязнасці ў «Размове Сцебуракі» з аналітыкам інстытуту стратэгічных даследаванняў BISS Кацярынай Шмацінай.