Незвычайны фотаапарат яднае 16 камераў з рознымі аб’ектывамі
09.10.2015
Вытворца «Light» прадставіў незвычайны фотаапарат, які яднае 16 невялікіх камераў з рознымі аб’ектывамі ў адным корпусе. Карыстальнік можа атрымліваць камбінаваныя здымкі з вельмі высокай дэталізацыяй і абраным пунктам факусавання ў кадры. Апрача гэтага 16 камераў моцна павышаюць якасць здымкаў ва ўмовах слабога асвятлення ці нават ночы.КС, belsat.eu