NEXTA тлумачыць, як у інтэрнэце з'явіўся анты-NEXTA


«Омск Карбон Магілёў» адказаў блогеру NEXTA на фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які на Youtube паглядзела амаль 2 мільёны чалавек. Завод пабачыў у фільме кадры пра сябе – пра тое, што завод спрыяе пагаршэнню экалагічнай сітуацыі – і адказаў, што насамрэч ніякага пагаршэння няма, што дзякуючы заводу ёсць працоўныя месцы, а эканоміка стабільная менавіта дзякуючы Лукашэнку.

Абмяркуем пытанне з самым аўтарам фільму Сцяпанам Святловым, блогерам NEXTA.

Што адкажаш заводу, які кажа, што «NEXTA робіць опус, створаны не ў самых лепшых традыцыях сусветнай прапаганды, кампіляцыя непацверджаных фактаў, чутак і плётак»?

– Дастаткова проста адкрыць гэты артыкул на Tut.by і прачытаць каментары, якія людзі пісалі: нібыта Лукашэнка за 25 гадоў усё паляпшаў-паляпшаў эканамічную сітуацыю, а тут раптам нейкія блогеры чамусьці ўсё разбураюць. Што датычна экалогіі, у фільме ўсё па фактах на 100 адсоткаў.

– То бок гэта факты?

– Безумоўна! Праводзіліся ж экалагічныя экспертызы, актывісты выступалі, гэта ўсё даказана… Відаць, у іх ёсць бюджэт на гэтае відэа, бачна па якасці…

Працяг размовы – у відэа.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Калаж з фота: Дзяніс Дзюба belsat.eu