«Не горшы за іспанскі». Як у Драздах вырошчваюць вінаград


Паводле падлікаў Белстату, летась кожны беларус з’еў каля 170 кг бульбы і ўсяго 88 кг іншай гародніны.

Ігар Леанідавіч з вёскі Ператокі займацца фермерствам дванаццаць год. На яго думку, фермерства – як латарэя, бо ніколі не ведаеш, ці зможаш выгадна прадаць ураджай. Фермер вырошчвае: цукініі, цыбулю, баклажаны, зеляніну, брокалі, квяцістую капусту. Такі вялікі асартымент, як сам кажа, – каб можна было канкураваць з буйнымі гандлёвымі сеткамі.

Каб атрымаць гандлёвую кропку на кірмашы на ўвесь сезон, фермерскія гаспадаркі маюць удзельнічаць у таргах. За квадратны метр плошчы тут трэба выкласці ад Br 50 да 300 за сезон у раённым цэнтры і каля Br 700 – у сталіцы.

Сяргей Міхайлавіч з вёскі Дразды больш за 25 год вырошчвае вінаград. Ягоныя плады лічацца не горшымі за малдаўскія і іспанскія. Каб рэалізаваць сваю прадукцыю ён пайшоў іншым шляхам – збыт паводле папярэдняй замовы. Вінаградныя гронкі пятнаццаці сартоў набываюць для банкетаў і вяселляў.

Ежа, тым больш вырашчаная без нітратаў заўжды будзе карыстацца попытам. Як распачаць вырасціць добры ўраджай і паспяхова яго збыць глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Сачыце за намі ў Facebook!