Навошта Вітаўт пабудаваў замак у Рэчыцы


Цэнтр племя дрыгавічоў ад пачатку (з ХІ ст.) быў абнесены моцнымі ўмацаваннямі ў некалькі лініяў. Па адной простай прычыне – яго заснавалі на беразе вялікай ракі – важнейшага еўрапейскага шляху, па якім плавалі не толькі мірныя купцы, але і шматлікія банды рабаўнікоў ды заваёўнікаў.

А ў новы час рэчыцкі замак стаў заслонай на дарозе маскоўскіх войскаў і казацкіх загонаў, якія ішлі па здабычу на Беларусь. Сёння ад мінулых бітваў засталася толькі памяць, а ад замка – высокі пагорак пры зліцці дзвюх рэчак.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu