Навошта ў вёсцы свячу з дому ў дом пераносяць?

5-га чэрвеня, на другі дзень Тройцы, у вёсцы Навінкі Калінкавіцкага раёну прайшоў абрад пераносу свячы.

Свячой называюць некалькі рытуальных прадметаў: у Навінках гэта абраз Святой Тройцы, свяча і вялікі драўляны крыж. Усе прадметы захоўваюцца ў адной хаце год, а затым пераносяцца ў наступную.

Раней абрад пераносу свячы адбываўся ў Навінках на свята Мікалая Цудатворца. Мясцовыя жыхары абыходзілі з абразом гэтага святога ўсю вёску.

Старажытны абрад «Перанос свячы» перадае абраднасць сямейна-бытавога цыклу. Упрыгожаная свяча сімвалізуе чалавека. Сям’я, ад якой пераносіцца свяча, як быццам праводзіць памерлага суродзіча ці праводзіць нявесту ў дом жаніха. Сям’я, якая прымае свячу, – сустракае новага чальца. Таксама ў абрадзе прасочваецца царкоўная традыцыя. На свята ў вёску прыяжджае святар, ён праводзіць службу ў хаце, у якой захоўваецца ікона.

Больш матэрыялаў

Як мастачка дапамагае ў барацьбе з COVID-19

Майстрыца з Падляшша натхняецца беларускай народнай традыцыяй

Школа, дзе вучаць выкладаць мазаіку і кроіць каўбасу

Як блогеры паставілі на вушы ўвесь раён

Онлайн-канцэрт гурта «Dodoma»

Дзе ў Беларусі вераць у існаванне русалкі?

Неверагоднае жыццё птушак Беларусі

Як кіраўнік прадукцыі «Белсату» здабывае мёд