Навагодні BML: «Молчат дома», ##### («5diez»), «Znich», «Pawa» ды іншыя


У фінальным выданні 2019 года «Belsat Music Live» Міра Шульц і Сяргей Будкін раздалі падарункі самым актыўным гледачам.

Вядоўцы праграмы адказалі на пытанні і каментары ды падзеліліся ўражаннямі ад здымак. У навагоднім выданні вы пачуеце абраныя песні, якія не ўвайшлі ў мінулыя праграмы.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «У нескладовае» – «Поўня» (музыка і словы Рамана Арлова)
  • «Молчат дома» – «Судно» (Борис Рыжий) (музыка Рамана Камагорцава, словы Ягора Шкутко)
  • «Dee Tree» – «Chicken Grease» (музыка і словы D’Angelo, апрацоўка «Dee Tree»)
  • «Лепрыконсы» – «Тупик» (музыка і словы Ільлі Міцько)
  • «Znich» – «Дунаю» (музыка гурта «Znich», словы народныя)
  • «Pafnutiy’s Dreams» – «11/8» (музыка гурта «Pafnutiy’s Dreams»)
  • ##### («5diez») – «Ощути настоящее» (музыка і словы гурта)
  • «Pawa» – «Krakaviak» (музыка і словы народныя, апрацоўка гурта «Pawa»)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».